Віртуальны музей пісьменніка-земляка
Франца Іванавіча Сіўко
1-я ЗАЛА 4-я экспазіцыя
З успамінаў былога класнага кіраўніка Ф. Сіўко настаўніцы нямецкай мовы Павяцкай сярэдняй школы СавуцьТамары Мікалаеўны
Класны кіраўнік Франца Сіўко ў
10 класе  Савуць Тамара Мікалаеўна
У 10 класе Павяцкай СШ, 1970 г.
У 10 класе Павяцкай СШ, 1970 г.
Франак мне запомніўся сваім асабістым поглядам на жыццё, заўсёды меў сваю думку і выказваў яе ў культурнай форме.

Ф. Сіўко жыў у Міжрэччы, а школа знаходзілася ў Павяцці. Шлях зусім няблізкі, дабіраліся ўсім гуртам. Памятаю, што Франц разам з родзічкай майго мужа Ганнай Савуць часта заходзілі да нас дадому перадыхнуць, папіць гарбаты, падзяліцца сваімі ўражаннямі.

Паспяхова скончыўшы дзесяць класаў, юнак без перашкод, паказаўшы выдатныя веды на іспытах, паступіў ва ўніверсітэт.
У 1969 годзе я была накіравана на працу настаўнікам нямецкай мовы ў Павяцкую сярэднюю школу. Сваю працу ў школе пачала не толькі з настаўніка-прадметніка, але і з класнага кіраўніцтва. Вопыту працы класным кіраўніком не было, таму з удзячнасцю ўспамінаю калектыў настаўнікаў школы, які заўсёды прыходзіў на дапамогу.

Дзеці дасталіся дарослыя – дзесяцікласнікі. Клас вялікі і вельмі дружны. Моладзь 70-х гадоў адрознівалася ад моладзі 80-90-х, а ад сучаснай - тым больш. Тыя юнакі і дзяўчаты былі спакойныя, культурныя, ветлівыя, не сапсаваныя рэаліямі сучаснага жыцця, слухалі настаўніка і верылі кожнаму яго слову.

Сярод дзесяцікласнікаў быў і будучы пісьменнік Франц Сіўко. Юнак заўсёды адказна падыходзіў да падрыхтоўкі ўрокаў, быў уважлівым, сціплым, памяркоўным. Не аддаваў перавагі асобным прадметам: дасканала ведаў усе школьныя навукі, таму ў атэстаце меў толькі адну “чацвёрку”.
На юбілейным вечары сустрэчы выпускнікоў, 2020 г.
На юбілейным вечары сустрэчы выпускнікоў, 2020 г.