☎ "горячей линии":
УО - 8 (02152) 51455
отдел по образованию Миорского райисполкома - 8 (02152) 51580
Расписание
звонков
ГУО “Повятская
ясли-сад - средняя школа”
ИСТОРИЯ ШКОЛЫ

У 1945 г. адкрылася пачатковая школа і ў Павяцці. У 1948 г. яна была пераўтворана ў сямігодку. У 1948-1949 г. быў адкрыты 5 клас. Кіраўніком школы быў малады педагог Гайдулькін Уладзімір Іванавіч. Школа размяшчалася ў пабудове, перавезенай з в.Мілашова (будынак насупраць крамы). Першымі настаўнікамі гэтай школы былі Гайдулькіна В.Г., Каваленак А.І., Васільева М.Д., Іванова Т. Г., Баршчэўская О.К., Шлык Г.С.
Першы выпуск Павяцкай сямігадовай школы адбыўся ў 1951 годзе. Сярод іх Альхімовіч Іван, Немяненак Уладзімір, Ватынцаў Уладзімір, Сіўка Вікторыя і інш. Усяго 20 выпускнікоў. У 1952 г. сямігодка пачала развівацца ў сярэднюю. Дырэктарам стала Васільева М. Д.. У гэты час узводзіцца другі будынак школы, павялічваецца колькасць вучняў.
Першы выпуск Павяцкай сярэдняй школы адбыўся ў 1955г. Усяго 27 выпускнікоў. Дырэктарам школы быў у гэты час Азерскі Ю. М.
У 1961 годзе быў узведзены трэці будынак школы, а ў 1964 годзе пабудавана цяпліца, праз год набылі грузавік, пабудавалі стадыён. З 1967 года ў школе працуе сталовая.
У 1973 г. быў пабудаваны будынак сучаснай школы і з восені гэтага ж года заняткі праходзілі ў гэтай школе. З 1974 г. па жнівень 1997 года дырэктарам Павяцкай СШ быў Сівы Федар Аляксандравіч. За гэты перыяд школа дасягнула значных поспехаў у развіцці. Да канца 70-х гадоў склаўся пастаянны калектыў настаўнікаў. Гэта быў працавіты зладжаны калектыў. Праца многіх настаўнікаў адзначана ўзнагародамі. Граматай Вярхоўнага Савета БССР і значком “Выдатнік асветы БССР”, прысвоена званне Заслужаны настаўнік школ БССР Сасноўскай Л. В. Пры школе працавала вытворчая брыгада, якая займалася вырошчваннем агародніны. У сярэдзіне 80-х гадоў пабудавана цяпліца каля новай школы, у якой вырошчвалі рассаду і ружы. Вытворчая брыгада, прышкольны ўчастак і цяпліца давалі вялікі прыбытак школе.
Умацоўваліся сувязі з калгасам “Гігант”. Дзякуючы ім умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база школы. Школа набыла прыгожы выгляд. Яе наведвалі дэлігацыі з Латвіі, ГДР, прадстаўнікі Польскага Сейма.
Школа неаднаразова ўзнагароджвалася за дасягнутыя поспехі, знаходзілася на Дошцы гонару. З 1997года па студзень 2003 года дырэктарам з’яўляўся Гайдзель А. Г.
Шмат выпускнікоў (30-40%, нават 50 %) паступалі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы: у сельскагаспадарчыя, педагагічныя, медыцынскія; 1/3 выпускнікоў – у тэхнікумы, астатнія ў вучылішчы.
Працоўнае выхаванне школьнікаў было адным з прыярытэтных накірункаў школы. Школа працавала пад дэвізам "Вучоба і праца побач ідуць", што і адлюстравана ў фотаздымках летапісу Павяцкай школы. Многія выпускнікі пасля заканчэння навучальнай установы вярталіся ў родныя мясціны, разам з бацькамі ўтваралі працоўныя дынастыі.
На канец ХХ стагоддзя школу закончылі 759 выпускнікоў, 15 выпускнікоў скончылі школу з залатым медалём і 19 – з сярэбраным. З лютага 2003 года дырэктарам школы была Гіржда Ядвіга Эдурдаўна. За гэты час набыты сучасныя камп’ютары, вядзецца добраўпарадкаванне школьнай терыторыі, абнаўляецца ўнутраны выгляд школы, класаў-кабінетаў
Дырэктары:
1945 - 1952
Гайдулькін Уладзімір Іванавіч.
1952 - 1955
Зуева (Васільева) Марыя Дзямідаўна
1955 - 1974
Азерскі Юрый Мікалаевіч
Апаева Аляксандра Міхайлаўна
Барысевіч Яўген Сцяпанавіч
Мацкевіч Ілья Аронавіч
Хаткевіч Уладзімір Мартынавіч
Вясна Яўгенія Віктараўна
Торбун Георгій Альбінавіч
Кісляк Алег
Андрэевіч
Талкач Франя Сяргееўна
1974 – 1997
Сівы Фёдар Аляксандравіч
1997 - 2003
Гайдзель Аляксандр Геннадзіевіч
2003 - 2017
Гіржда Ядвіга Эдуардаўна
з 2017 г. -
Паўлоўская Алена Вітальеўна