Віртуальны музей пісьменніка-земляка
Франца Іванавіча Сіўко
Развіццё інфармацыйных тэхналогій і іх шырокае выкарыстанне ва ўсіх галінах чалавечай дзейнасці прывяло да змянення і мадыфікацыі прывычных рэалій пры іх адлюстраванні ў віртуальнай прасторы. Прыкладам таго служаць музеі, якія імкліва развіваюцца ў сетцы Інтэрнэт. Яны ўяўляюць з сябе базы дадзеных, што ўтрымліваюць музейныя электронныя экспанаты, лічбавыя фота-, аўдыё- і відэаматэрыялы, анімацыю і г. д.

Віртуальны музей, прысвечаны выпускніку нашай школы, пісьменніку Францу Іванавічу Сіўко, – такога кшталту. Ён – своеасаблівая скарбонка матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць у штодзённай працы з вучнямі на ўроках і пазакласных мерапрыемствах. Тых каштоўных аўтэнтычных матэрыялаў, што з’яўляюцца сведчаннем і творчага сталення земляка, і яго непарыўнай сувязі з роднымі мясцінамі.

Праца па зборы экспанатаў для музея і афармленні экспазіцый у цяперашнім іх выглядзе доўжылася каля двух год. А займаліся ёю асобы, якія маюць да Павяцкай школы самае непасрэднае дачыненне. Так у выніку рэалізавалася даўняя задума аўтарскага калектыву аб прэзентацыі на сайце навучальнай установы жыццёвага і творчага шляху пісьменніка-земляка.
Ад аўтараў
{{{
Г. Г. Каскевіч, А. Каскевіч, В. В. Сауць з Ф. І. Сіўко. 2018 г.
ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ І ДЫЗАЙН:

Цітовіч Уладзімір Мікалаевіч, настаўнік інфарматыкі
АЎТАРЫ ІДЭІ І ТЭКСТАЎ:
Сауць Вольга Вільгельмаўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры, выпускніца школы 1990 г.
Каскевіч Галіна Генадзеўна – настаўнік рускай мовы і літаратуры, выпускніца школы 1988 г.
Каскевіч Аксана – выпускніца школы 2019 г.